На станцыі "Купалаўскай" мінскага метро памёр чалавек
01.03.2017 11:36
—
Разное
Фота з сацсетак
Трагічнае здарэнне адбылося зранку на "Купалаўскай" станцыі мінскага метро: там памёр мужчына. Пра гэта парталу tut.by паведаміла сведка падзеі каля 10.55. "Проста цяпер на "Купалаўскай" ляжыць труп, накрыты прасціной".
Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар мінскага метро Андрэй Кузьмін. У сацсетках ён распавёў, што аднаму з пасажыраў стала кепска ў вагоне цягніка. Мужчыну вывелі на платформу і паспрабавалі аказаць неабходную дапамогу, але ён памёр.
Затрымак у руху цягнікоў, звязаных з гэтым інцыдэнтам, не было.