Магілёвец расстраляў з "пнеўматыкі" машыны суседзяў
Фота: drobs.ru
Пяць аўтамабіляў, прыпаркаваных на вуліцы Лазарэнкі ў Магілёве, пацярпелі ад дзеянняў невядомага хулігана. Пра гэта зранку паведамілі ў аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва. Агульная шкода 1380 рублёў.
Як выявілі праваахоўнікі, пашкоджанні на машынах ўзніклі ад таго, што зламыснік абстраляў іх з пнеўматычнага пісталета.
Міліцыянты звярнулі ўвагу на маладога чалавека, які казаў, што таксама пацярпеў ад начнога хулігана. Але міліцыянты злавілі яго на хлусні: пашкоджанні на яго машыне адрозніваліся ад астатніх аўто. Як выявілі пільныя міліцыянты, шыба на аўтамабілі гэтага маладога чалавека была трэснутая яшчэ да начнога інцыдэнту.
Выявілася, што малады магілёвец набыў пнеўматычны пісталет. Выпіўшы, ён вырашыў "пратэставаць" зброю з акна сваёй кватэры. Мішэнямі ён выбраў суседскія аўтамабілі, якія стаялі ў двары.
Праваахоўнікі забравалі ў 23-гадовага магілёўца пісталет. Высветлілася, што малады чалавек ужо раней меў судзімасць за крадзяжы і распаўсюд парнаграфіі, ён знаходзіцца на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі Ленінскага РАУС Магілёва.
Зламысніка затрымалі. Матэрыялы на яго перадалі ў Следчы камітэт: на яго могуць пачаць крымінальную справу за хуліганства. Максімальнае пакаранне, якое пагражае магілёўцу, — да трох гадоў пазбаўлення волі.