У Мінску тралейбус збіў 86-гадовага пенсіянера
27.02.2017 18:43
—
Разное
Фота: tut.by
86-гадовы пенсіянер трапіў пад тралейбус 27 лютага на сталічнай вуліцы Ванеева. Пра гэта паведамляе tut.by са спасылкай на прадстаўніцу ДАІ Партызанскага раёна Кацярыну Шкадзінскую.
Паводле папярэдніх звестак ДАІ, пенсіянер пераходзіў вуліцу не па пешаходным пераходзе і трапіў пад тралейбус, які ад'язджаў ад прыпынку.
Пры ДТЗ мужчына атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці, яго давялося шпіталізаваць.
Праваахоўнікі высвятляюць прычыны і абставіны наезду.