У Мінску кіроўца перастаўляў аўтамабіль і памёр за рулём

Источник материала:  
27.02.2017 10:24 — Разное
У Мінску кіроўца перастаўляў аўтамабіль і памёр за рулём
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА

У Мінску за рулём памёр мужчына, які перастаўляў аўтамабіль "Kia Sorento". Як паведаміла БЕЛТА старшы інспектар па агітацыі і прапагандзе АДАІ РУУС Фрунзенскага раёна сталіцы Алена Волчак, здарэнне адбылося ўвечары 26 лютага на вуліцы Матусевіча.

Высветлілася, што ўладальніку машыны, 1960 года нараджэння, патэлефанавалі і папрасілі пераставіць аўтамабіль. Ён выйшаў з дома, пачаў перапаркоўвацца. У нейкі момант яму стала дрэнна. Аўтамабіль рухаўся хаатычна, пашкодзіў два прыпаркаваныя аўтамабілі.

Відавочцы спачатку падумалі, што кіроўца нецвярозы, выклікалі міліцыю. Пасля, калі пабачылі, што мужчыне насамрэч стала дрэнна, патэлефанавалі ў "хуткую". Медыкі канстатавалі смерць. Высвятляецца прычына смерці мужчыны.

←В Минске Honda насмерть сбила мужчину, который переходил дорогу на красный

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика