У Пецярбургу затрымалі падазраванага ў забойстве 27-гадовага беларуса
24.02.2017 17:05
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: ria.ru
У Пецярбургу затрымалі падазраванага ў забойстве 27-гадовага беларуса. Трагічнае здарэнне адбылося 18 лютага пасля канцэрту панк-гурта The Exploited у клубе "Касманаўт" у Адміралцейскім раёне. Ураджэнец Магілёва папрасіў незнаёмых хлопцаў не карыстацца нацысцкімі прывітаннямі, пасля чаго пачалася бойка, яго ўдарылі нажом у жывот. Беларус памёр у машыне хуткай дапамогі.
Як інфармуе fontanka.ru, 22 лютага ў Пецярбургу быў затрыманы падазраваны ў забойстве, 42-гадовы мужчына. Следчыя схіляюцца да бытавой версіі злачынства, а не ідэалагічнай, як паведамлялася раней. Нібыта, нехта Міхайлаў мог забіць беларуса "з асабістай непрыязнасці".