У Мінску за курэнне ў падземных пераходах аштрафавалі 1300 чалавек
17.02.2017 11:57
—
Разное

Фота: Fotolia
У Мінску ў 2016 годзе за курэнне ў забароненых месцах (пераважна ў падземных пераходах каля станцый метро) аштрафавалі каля 1300 чалавек. Парушальнікам выпісвалі штрафы ў памеры да 92 рублёў. Пра гэта інфармацыйнаму агенцтву "Мінск-навіны" паведаміў начальнік УУС па ахове Мінскага метрапалітэна Кірыл Кіслоў.
Агулам за мінулы год супрацоўнікі міліцыі, якія ахоўваюць метро, склалі 5 тысяч адміністрацыйных пратаколаў. За з'яўленне ў грамадскім месцы ў нецвярозым стане аштрафавалі каля 2500 чалавек. Штраф атрымалі і каля тысячы нелегальных гандляроў.