У Астравецкім раёне "Аудзі" пераехала мужчыну, які лёг на дарогу

Источник материала:  
13.02.2017 09:52 — Разное
У Астравецкім раёне "Аудзі" пераехала мужчыну, які лёг на дарогу
Фота: gaigrodno.by

У Астравецкім раёне "Аудзі" ўначы пераехала мужчыну, які лёг на дарогу. Вясковец, якому праз 6 дзён споўнілася б 29 гадоў, загінуў. Распачатая крымінальная справа.

Прэс-служба ДАІ Гродзенскай вобласці паведамляе, што перад трагічным здарэннем мужчына разам з двума аднавяскоўцамі вырашылі з'ездзіць у суседнюю вёску. Яны прычапілі воз да мотаблока. Калі ж у яго адвалілася кола, адзін з вяскоўцаў вырашыў пайсці пашукаць каня. Але каля вёскі Міхалішкі ён з нейкай прычыны лёг на праезную частку. А 3-й гадзіне ночы на яго і наехаў аўтамабіль.

←В Беларуси создают экспертный совет по экономическим вопросам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика