У студэнта, які напаў у Мінску на абменнік, знайшлі пісталет

Источник материала:  
06.02.2017 20:25 — Разное
У студэнта, які напаў у Мінску на абменнік, знайшлі пісталет
Здымак з архіву. Фота: Fotolia

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці справы аб нападзе 22 студзеня на абменны пункт аднаго з банкаў у Мінску ў Першамайскім раёне. 6 лютага быў затрыманы падазраваны — 21-гадовы студэнт аднаго з ВНУ сталіцы. Ён, нібыта, хацеў разлічыцца з даўгамі.

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", хлопца затрымалі міліцыянеры пры падтрымцы байцоў "Алмазу" каля ВНУ. Высветлілася, што ён рыхтаваўся да злачынства. У якасці выбуховага прыстасавання, якім ён пагражаў працаўніцы абменніка, зламыснік выкарыстаў зараднае ад мабільнага тэлефона. Яна перадала яму амаль 3 тысячы рублёў. Скрадзеныя грошы студэнт раздаў за даўгі ці патраціў на свае патрэбы. Падчас ператрусу ў яго знайшлі пнеўматычны пісталет.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле "разбой". Маладому чалавеку пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

←AliExpress отменяет услугу эконом-доставки на товары стоимостью свыше 2 долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика