У Бярозаўскім раёне зніклі двое падлеткаў (фота)

Источник материала:  
02.02.2017 20:57 — Разное
У Бярозаўскім раёне зніклі двое падлеткаў (фота)
Фота: БЕЛТА

У Бярозаўскім раёне зніклі двое падлеткаў. Шукаюць 15-гадовых хлопца і дзяўчыну — навучэнцаў Белаазёрскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага каледжа электратэхнікі. Як інфармуе БЕЛТА, з заявай у міліцыю аб знікненні дзяцей звярнуліся маці непаўналетніх. Па словах 38-гадовай жыхаркі Белаазёрска, яе сын пайшоў з дому 1 лютага ў 7 гадзін раніцы і да цяперашняга часу яго месцазнаходжанне невядомае. У сваю чаргу 40-гадовая жыхарка Бярозы паведаміла, што ўвечары 31 студзеня з'ехала на вучобу ў Белаазёрск маршрутным мікрааўтобусам яе дачка (2001 года нараджэння), і з таго часу ад яе не было ніякіх вестак.

Міліцыя разаслала прыкметы зніклых і просіць дапамагчы ў іх пошуку.

←всё, что нужно знать о "наушниках будущего" Apple

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика