У Польшчы затрымалі беларуса, які ехаў на скрадзеным у Іспаніі грузавіку
27.01.2017 14:44
—
Разное

Фота: strazgraniczna.pl
У Польшчы затрымалі беларуса, які ехаў на скрадзеным у Іспаніі грузавіку. Здарэнне адбылося 26 студзеня на польска-беларускай мяжы ў пункце пропуску ў Тэрэспалі. Польскія памежнікі высветлілі, што грузавік маркі Iveco Stralis 2016 года выпуску, на якім ехаў 47-гадовы грамадзянін Беларусі, знаходзіцца ў вышуку. Яго ацанілі на суму 250 тысяч злотых (гэта больш за 62 тысячы долараў).
Беларус знаходзіцца пад вартай, праводзіцца расследаванне, інфармуе прэс-служба Памежнай службы Польшчы.