У Мачулішчах пад Мінскам адбыўся выбух у гаражах (фота)
20.01.2017 21:34
—
Разное
Фота: abw.by
У пасёлку Мачулішчы пад Мінскам 20 студзеня прагрымеў выбух у гаражна-будаўнічым кааператыве "Аўтатурыст". Як піша abw.by, здарэнне адбылося прыкладна а палове пятай вечара.
Відавочцы кажуць, што выбух было чуваць на ўсе Мачулішчы. На месцы здарэння назіралася моцнае задымленне. Туда прыбыло шмат пажарнікаў.
Мясцовыя жыхары кажуць, што абваліўся адзін з гаражоў. Пры інцыдэнце, паводле папярэдніх звестак, ёсць пацярпелыя: нібыта аднаго з мужчын павезлі ў лякарню.
Афіцыйная прадстаўніца Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Крысціна Барэйка распавяла, што выбух адбыўся ў двухпавярховым будынку. Пасля выбуху будынак абрынуўся. Таксама Барэйка пацвердзіла, што пры здарэнні ёсць пацярпелыя.