Гродзенская трэцякласніца трапіла пад аўто па дарозе ў школу

Источник материала:  
16.01.2017 16:06 — Разное
Гродзенская трэцякласніца трапіла пад аўто па дарозе ў школу
Фота: gaigrodno.by

Спяшаючыся ў школу, трэцякласніца трапіла пад колы аўтамабіля. Здарэнне адбылося зранку 16 студзеня ў вёсцы Азёры Гродзенскага раёна.

Як паведамляе ўпраўленне ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама, дзяўчынка перабягала дарогу на вуліцы Кірава побач з школай, па-за пешаходным пераходам. Дзіця не паглядзела па баках перад тым, як перабягаць праезную частку. Дзяўчынка збіралася скараціць шлях да школы і прайсці праз адчыненую браму для аўтатранспарту.

Кіроўца "Аўдзі", якая рухалася па вуліцы Кірава, не паспеў зрэагаваць дзяўчынку, якая нечакана выскачыла на дарогу.

У выніку школьніцу ў вельмі цяжкім стане змясцілі ў рэанімацыю.

←Латвия пока не готова ввести эмбарго в отношении энергии с Островецкой АЭС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика