Пад Брэстам выратавальнікі даставалі з машыны мужчыну і дзіця, пацярпелых у ДТЗ

Источник материала:  
15.01.2017 14:31 — Разное
Пад Брэстам выратавальнікі даставалі з машыны мужчыну і дзіця, пацярпелых у ДТЗ
Фота: МНС

Пад Брэстам у цяжкім ДТЗ пацярпелі мужчына-кіроўца і хлопчык 2009 года нараджэння. Увечары 14 студзеня на трасе М-1 каля вёскі Чэрні адбылося лабавое сутыкненне двух легкавікоў — “Фольксваген-Пасат” і “Аўдзі-80”. У салоне “Аўдзі” заціснула кіроўцу і дзіця.

На месца здарэння выклікалі выратавальнікаў, якія дасталі хлопчыка з машыны, абрэзаўшы рэмен бяспекі. Дзіця шпіталізаванае з траўмамі ў Брэсцкую абласную клінічную лякарню. Кіроўцу даставалі з машыны пры дапамозе гідраўлічнага інструмента, ён таксама атрымаў пашкоджанні і быў шпіталізаваны, перадае прэс-служба Брэсцкага абласнога ўпраўлення МНС.

Пад Брэстам выратавальнікі даставалі з машыны мужчыну і дзіця, пацярпелых у ДТЗ

Пад Брэстам выратавальнікі даставалі з машыны мужчыну і дзіця, пацярпелых у ДТЗ

←velcom планирует создать первую в стране сеть для «интернета вещей»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика