У Глыбоцкім раёне сям’я пасля пажару засталася без дома і можа атрымаць штраф

Источник материала:  
14.01.2017 11:58 — Разное
У Глыбоцкім раёне сям’я пасля пажару засталася без дома і можа атрымаць штраф
Фота: МНС

У Глыбоцкім раёне сям’я засталася без дому пасля пажару і цяпер ёй пагражае буйны штраф. Здарэнне адбылося ўвечары 12 студзеня ў вёсцы Шарагі Падсвільскага сельсавету — у доме, дзе жыла работніца сельгаспрадпрыемства “Стрынадкі”, загарэўся дах. Дом належаў гаспадарцы, 41-гадовая жанчына, супрацоўніца прадпрыемства, жыла ў ім разам з сынамі 1995 і 1996 гадоў нараджэння. Падчас пажару нікога дома не было.

Агонь знішчыў дах, маёмасць, пашкодзіў столевае перакрыцце і сцены. Дом непрыдатны для жыцця. У якасці прычыны ўзгарання разглядаюць парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення, паведамляе прэс-служба Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС.

Калі віна жыхароў дома ў здарэнні будзе даказаная, прадпрыемства можа праз суд патрабаваць у сваёй работніцы кампенсацыю матэрыяльнай шкоды. Будынак і маёмасць не былі застрахаваныя. Уласнага жылля сям’я пагарэльцаў не мае.

←Житель Азербайджана 10 лет собирал вертолет из подручных материалов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика