У Мінску BMW X5 вылецеў з дарогі і захрас паміж слупом і плотам (фота)
12.01.2017 17:42
—
Разное
Фота: ДАІ Кастрычніцкага раёна Мінска
Незвычайную карцінку маглі бачыць мінчукі 12 студзеня на вуліцы Вірскай у Кастрычніцкім раёне сталіцы. Аўтамабіль BMW X5 захрас паміж слупом і бетонным плотам. Прычым пры здарэнні былі пашкоджаныя і абодва бакі аўтамабіля, і бетонны плот, піша onliner.by.
52-гадовы кіроўца ехаў па вуліцы Вірскай з боку Брылеўскай у напрамку вуліцы Казінца. Мужчына ехаў у крайняй правай паласе. Супрацоўнікі ДАІ мяркуюць, што кіроўца не ўлічыў ўмовы надвор'я і няправільна выбраў хуткасць. У выніку аўтамабіль проста ўляцеў у прамежак між плотам і слупом.
Вядома, што пацярпелых пры інцыдэнце няма. Дарэчы, кіроўца быў цвярозы.