У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня

Источник материала:  
11.01.2017 11:13 — Разное
У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня

У Гарадоцкім раёне ратавалі рысяня. Знясіленая лясная кошка, якая занесена ў Чырвоную кнігу, сама прыйшла да людзей — у яе была моцна пашкоджана адна з задніх лапаў. Першую дапамогу рысяняці аказала жыхарка вёскі Верамееўка Людміла Кароткая, пасля ім сталі апекавацца супрацоўнікі віцебскага заапарку, якія прывезлі жывёлу ў абласны цэнтр на заднім сядзенні аўтамабіля (гл. відэа).

Як інфармуе тэлеканал "Беларусь 1", лясной кошцы зрабілі абязбольвальны ўкол, верагодна, спатрэбіцца аперацыя. У заапарку для яе выдзелілі самае цёплае месца —  кабінет дырэктара. Там вельмі спадзяюцца выхадзіць жывёліну, а вось на падзяку не разлічваюць, паколькі прыручыць рысь практычна немагчыма.

←Чеки "Имущество" можно обменять на акции уже 104 предприятий страны

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика