З-за моцнага марозу пад Лагойскам зламаўся аўтобус з расійскімі турыстамі

Источник материала:  
08.01.2017 12:55 — Разное
З-за моцнага марозу пад Лагойскам зламаўся аўтобус з расійскімі турыстамі
Фота: МНС

Турыстычны аўтобус, у якім ехала вялікая група расіян, з-за моцнага марозу зламаўся і спыніўся пад Лагойскам. Здарэнне адбылося ўвечары 7 студзеня каля вёскі Слаговішча на трасе М-3 Мінск-Віцебск. Аўтобус “Неаплан”, які належыць расійскай арганізацыі, вяртаўся праз Мінск у Пскоў з экскурсійнага туру. У транспартным сродку было 2 кіроўцаў і 54 пасажыры, сярод якіх 7 дзяцей.

Прычынай паломкі стала замярзанне пнеўмасістэмы. На месца здарэння выклікалі выратавальнікаў, якія арганізавалі перавозку людзей у бяспечнае месца — турыстаў даставілі ў гатэль спартова-турыстычнага комплексу “Алімп”. На той момант тэмпература паветра складала -26 градусаў.

Каля пятай раніцы перавозчык падаў запасны аўтобус і расіяне працягнулі сваё падарожжа, паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС.

З-за моцнага марозу пад Лагойскам зламаўся аўтобус з расійскімі турыстамі

З-за моцнага марозу пад Лагойскам зламаўся аўтобус з расійскімі турыстамі

←Как вернуться в форму после обильных праздничных застолий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика