Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы (фота)
05.01.2017 20:12
—
Разное
![Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы (фота)](http://www.21.by/pub/news/2017/01/1483637794891402.jpg)
Фота: facebook.com
Аўтобус з беларусамі трапіў у ДТЗ у Польшчы. Як інфармуе БЕЛТА, ён ехаў з Прагі ў Гродна. Аўтааварыя з удзелам фуры адбылася 4 студзеня каля 17-й гадзіны недалёка ад мяжы з Чэхіяй каля горада Клодзка. У беларускага аўтобуса пашкоджаная пярэдняя частка. Мяркуецца, што сутыкненне адбылося з-за памылкі кіроўцы фуры.
Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма. Усіх пасажыраў (а гэта 15 чалавек) іншым транспартам павезлі ў Гродна.