Мінчанін, якога параніў міліцыянт у навагоднюю ноч, застаецца падазраваным
05.01.2017 12:23
—
Разное

У навагоднюю ноч у Мінску адбыўся інцыдэнт са стралянінай: у выніку канфлікту міліцыянт цяжка параніў жыхара сталіцы. Паводле версіі міліцыі, мінчанін Андрэй Г. неадэкватна адрэагаваў на просьбу знізіць гучнасць музыкі і накінуўся на праваахоўніка, спрабуючы адабраць пісталет. У выніку Андрэй Г. атрымаў два кулявыя раненні і цяпер знаходзіцца ў рэанімацыі пад аховай, яго стан стабільна цяжкі. Паведамляецца, што міліцыянт у выніку сутычкі атрымаў траўму галавы і таксама знаходзіцца на лячэнні.