Удзень 5 студзеня ў Беларусі моцна пахаладае

Источник материала:  
05.01.2017 09:04 — Разное
Удзень 5 студзеня ў Беларусі моцна пахаладае
Фота: Антон Сурапін / bnp.by

5 студзеня ў Беларусі другі дзень працягвае гаспадарыць цыклон Axel. Удзень па краіне прагназуюцца моцны вецер, завіруха і мароз, перадае БЕЛТА.

У Мінску зранку было -10 градусаў. Пад абед слупок тэрмометра апусціцца да 12-15 градусаў марозу. Да гэтага дадаецца моцная завея. Вулічная тэмпература будзе ўспрымацца значна ніжэйшай за сапраўдную — прыкладна як 25 градусаў ніжэй за нуль. Гэтаму спрыяюць моцны вецер і снег.

У Гомелі ўдзень чакаецца каля нуля і снег, але ўначы прагназуюць маразы — да -17 градусаў. У Віцебску ідзе невялікі снег і тэрмомтр паказвае -12, але на ноч мароз абяцаюць да 22 градусаў ніжэй за нуль. У Магілёве пакуль снежна і -2, але ўначы чакаецца да 22 градусаў марозу.

Па словах сіноптыкаў, 6 студзеня цыклон Axel сыдзе ў Расію, але моцныя маразы затрымаюцца да наступнага тыдня.

←Как правильно ухаживать за кожаной мебелью?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика