На МКАД легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай, трое пацярпелых
02.01.2017 10:25
—
Разное

Фота: ДАІ
На МКАД з боку вуліцы Ілімскай легкавік сутыкнуўся з асвятляльнай мачтай. Здарэнне адбылося 1 студзеня. 28-гадовы вадзіцель аўтамабіля "Фольксваген Пасат" не саўладаў з кіраваннем. Як паведаміў БЕЛТА начальнік аддзела па агітацыі і прапагандзе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Сяргей Заранік, паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца быў у стане алкагольнага ап'янення.
У легкавіку было 5 чалавек. Трое пасажыраў пацярпелі, у іх цяжкія траўмы. Верагодна, яны таксама былі ў стане алкагольнага ап'янення. Кіроўца аўтамабіля не пацярпеў. ДАІ праводзіць праверку.