МНС: Навагодняя зводка здарэнняў стала самай спакойнай за дзесяць гадоў

Источник материала:  
01.01.2017 11:54 — Разное
МНС: Навагодняя зводка здарэнняў стала самай спакойнай за дзесяць гадоў

У навагоднюю ноч, з 0.00 да 6.00, у Беларусі зафіксавана толькі два пажары — у Мінску і ў Віцебскай вобласці. Як паведамляе прэс-служба МНС у Твітэры, навагодняя зводка здарэнняў стала самай спакойнай за ўсе гады назіранняў (з 2007 года).

Пры гэтым за апошні дзень старога года, 31 снежня, у краіне адбыўся 21 пажар, на якіх загінула 3 чалавекі.

Усяго за мінулы год у Беларусі адбылося 5 676 надзвычайных здарэнняў, у тым ліку 5 665 пажараў і восем здарэнняў тэхнагеннага характару. Загінула 537 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей, траўмаваныя 325. 765 чалавек былі ўратаваныя.

←Контрольный в печень: Доктор Сайков помогает справиться с похмельем

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика