На пажары ў Мазыры выратавалі 39-гадовую жанчыну (фота)
30.12.2016 10:33
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У ноч на 30 снежня, у 00.45, мазырскіх ратавальнікаў выклікалі на пажар у шматкватэрным жылым доме на вуліцы Пралетарскай.
На месцы выкліку ратавальнікі пабачылі, што з кватэры на другім паверсе ішоў дым, паведамляе сайт МНС.
Звяно газадымаахоўнай службы правяло разведку і каля ўваходу ў пакой знайшло і ўратавала 39-гадовую гаспадыню кватэры. Жанчына была шпіталізаваная з атручэннем прадуктамі гарэння. З кватэраў на вышэйшых паверхах ратавальнікі эвакуявалі 15 чалавек.
Агонь знішчыў маёмасць у пакоі, ад яго закураныя сцены і столь.
Мяркуецца, што прычынай пажару стала неасцярожнасць пры курэнні.