На заводзе ў Рэчыцы руку рабочага зацягнула ў цвіковы аўтамат
28.12.2016 12:12
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: onliner.by
На метызным заводзе ў Рэчыцы руку рабочага зацягнула ў цвіковы аўтамат. Як піша газета "Дняпровец". здарэнне адбылося ўначы 27 снежня (мужчына працаваў у трэцюю змену). Рабочы наладжваў цвіковы аўтамат, на якім зняў абарончы кажух. Яго правую руку зацягнула разам са спецадзеннем.
Мужчына атрымаў пашкоджанні, яму аказалі першую меддапамогу і шпіталізавалі з падазрэннем на пералом. Стан пацярпелага ацэньваецца як стабільны.
На прадпрыемстве расследуюць гэты няшчасны выпадак.