Галоўную бухгалтарку абвінавачваюць у крадзяжы $75 тысяч і 80 тысяч рублёў

Источник материала:  
23.12.2016 13:12 — Разное
Галоўную бухгалтарку абвінавачваюць у крадзяжы  тысяч і 80 тысяч рублёў
Фота: Fotolia

Жыхарку Жодзіна абвінавачваюць у крадзяжы 75 тысяч долараў і больш за 80 тысяч рублёў. Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Упраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, расследаванне крымінальнай справы ўжо завершанае. У ёй — 40 эпізодаў злачыннай дзейнасці. 39-гадовая жанчына працавала ў розных арганізацыях Мінскай вобласці галоўным бухгалтарам і сістэматычна незаконна пералічвала іх грошы на свой асабісты рахунак. За 2014-2016 гады яна так завалодала згаданымі 80 тысячамі рублёў.

Праваахоўнікамі былі выяўленыя дзясяткі фактаў падробкі афіцыйных дакументаў. Яны спатрэбіліся жыхарцы Жодзіна для таго, каб атрымліваць у банках крэдыты. Таксама жанчына пазычала валюту ў грамадзян, нібыта, на развіццё бізнесу і будаўніцтва дома. Так яна завалодала 75 тысячамі долараў ЗША.

Накладзены арышт на маёмасць абвінавачанай. Яе дзеянні кваліфікавалі як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог, махлярства, здзейсненае паўторна ў асабліва буйным памеры. Жанчына знаходзіцца пад вартай. Крымінальную справу неўзабаве могуць перадаць у суд.

←В Латвии выпустили прозрачную монету с Землей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика