Фотафакт: беларускія памежнікі затрымалі 7 грамадзян Кубы

Источник материала:  
21.12.2016 20:27 — Разное
Фотафакт: беларускія памежнікі затрымалі 7 грамадзян Кубы
Фота: gpk.gov.by

Беларускія памежнікі затрымалі 7 грамадзян Кубы. Мужчыны і жанчыны спрабавалі нелегальна патрапіць у Літву праз участак адказнасці Смаргонскай памежнай групы. Злавіць іх дапамагла сістэма інтэлектуальнага відэаназірання.

Як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі, здарэнне адбылося ўначы 21 снежня. Дзяжурны па памежнай заставе "Лоша" з дапамогай камер відэаназірання заўважыў, што ўздоўж чыгункі ў накірунку мяжы ідзе група невядомых асобаў. На месца была адпраўлена група памежнікаў, якія затрымалі парушальнікаў. Праўда, на месцы захапілі толькі двух, астатнія разбегліся і іх дапамог знайсці службовы сабака.

Кубінцам ад 25 да 30 гадоў. Яны прызналіся, што спрабавалі патрапіць на тэрыторыю Еўрасаюза ў пошуках лепшых умоваў жыцця. Замежнікам пагражае штраф і дэпартацыя.

←В столице на 12% повысили ставки единого налога

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика