У Якуціі разбіўся самалёт з вайскоўцамі, пасажыры і чальцы экіпажу выжылі

Источник материала:  
19.12.2016 08:11 — Разное
У Якуціі разбіўся самалёт з вайскоўцамі, пасажыры і чальцы экіпажу выжылі
Здымак з архіву.

У Расіі ў Якуціі здзейсніў аварыйную пасадку пасажырскі самалёт Іл-18 з вайскоўцамі, усе пасажыры і чальцы экіпажу выжылі. Інфармацыя спачатку была супярэчлівая. Паведамлялася пра дзясяткі загінулых, але гэта не пацвердзілася, піша РІА "Новости".

Па некаторых звестках, на борце былі 39 чалавек: 32 пасажыра і 7 чальцоў экіпажу. 16 з іх атрымалі цяжкія траўмы.

Самалёт ляцеў з Канска ў Тыксі. На борце былі афіцэры. Іл-18 упаў у 27 кіламетрах ад якуцкага пасёлка.

На месцы працуюць ратавальнікі. Тры ваенныя верталёты займаюцца эвакуацыяй пацярпелых.

←Лучшие смартфоны 2016 года по версии 42.TUT.BY

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика