У Наваполацку 36-гадовы мужчына выкінуўся з акна 8-га паверха

Источник материала:  
15.12.2016 10:55 — Разное
У Наваполацку 36-гадовы мужчына выкінуўся з акна 8-га паверха
Фота: sb.by

У Наваполацку 36-гадовы мужчына выкінуўся з акна 8-га паверха. Здарэнне адбылося 6 снежня. Як паведаміла БЕЛТА афіцыйная прадстаўніца УСК па Віцебскай вобласці Святлана Сахарава, судова-медыцынская экспертыза высветліла, што ў крыві загінулага быў алкаголь — 3,8 праміле.

Вядома, што мужчына жыў з маці-пенсіянеркай. Ён вярнуўся з заробкаў у Расіі, дзе працаваў на будоўлі. На працу ў Наваполацку ён уладкавацца не мог, а трэба было плаціць аліменты на дзіця — з жонкай ён у разводзе. Пры гэтым у мужчыны былі добрыя ўмовы жыцця, ён меў легкавы аўтамабіль. Суседзі выказваюцца пра яго толькі станоўча. Раней жыхар Наваполацка некалькі разоў прыцягваўся да адказнасці па адміністрацыйных артыкулах.

У дзень трагедыі мужчына распіваў алкагольныя напоі, а калі маці пайшла ў краму, здзейсніў суіцыд. Следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння, спрабуюць устанавіць матыў. Запіскі яны не знайшлі.

←Яндекс рассказал о самых популярных поисковых запросах белорусов за 2016 год

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика