У чацвер у Беларусі месцамі чакаецца да 14 градусаў марозу
14.12.2016 11:40
—
Разное
Фота: БЕЛТА
У чацвер, 15 снежня, ападкі прагназуюцца толькі ў асобных раёнах Беларусі (уначы невялікі снег магчымы пераважна на поўдні нашай краіны). Месцамі на дарогах галалёдзіца. Вецер будзе паўночны, 4-9 метраў за секунду.
Тэмпература паветра на працягу сутак складзе ад мінус 3 да мінус 8 градусаў (на паўночным усходзе — да 14 марозу, у Мінску — ад мінус 1 да мінус 10, у Брэсцкай вобласці — ад 0 да мінус 2 градусаў), інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў.