Аварыю на ЦЭЦ-4 "Белэнерга" патлумачыла абрывам троса

Источник материала:  
12.12.2016 10:47 — Разное
Аварыю на ЦЭЦ-4 "Белэнерга" патлумачыла абрывам троса
Фота: euroformatsteel.com

РУП "Белэнерга" паведаміла падрабязнасці пра здарэнне на мінскай ЦЭЦ-4 уначы на 12 снежня.

"Уначы ў 1.56 12 снежня 2016 года з-за абрыву грозатроса адбылося кароткае замыканне на апоры №19 двухланцуговага ўчастка адыходзячых ліній 110 кВ "Мінская ЦЭЦ-4 — Ждановічы" і "Мінская ЦЭЦ-4 — Заслаўе", — паведамляе прэс-служба канцэрна.

Гэта прывяло да частковага адключэння высакавольтнага абсталявання на размеркавальнай прыладзе 110 кВ. У выніку без электрычнасці засталіся пяць раёнаў Мінска і частка Мінскага раёна, а асобныя раёны сталіцы засталіся без цеплазабеспячэння.

Паведамляецца, што падача электрычнасці сталічным спажыўцам была адноўленае ў 4.35 раніцы, а цяпло ўсім мінчукам далі да 5.20 раніцы. У Мінскім раёне электразабеспячэнне ўсіх спажыўцоў было адноўленае да 8.30.

←В Бресте пенсионер на Skoda сбил 7-летнего ребенка, который переходил дорогу на зеленый

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика