У Мінскай вобласці забаранілі выходзіць на лёд: за суткі патанула 6 чалавек

Источник материала:  
10.12.2016 17:55 — Разное
У Мінскай вобласці забаранілі выходзіць на лёд: за суткі патанула 6 чалавек

У Мінскай вобласці ўведзеная забарона выхаду на лёд вадаёмаў. Такое распараджэнне выдаў сталічны аблвыканкам. Як перадае прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, дакумент падрыхтаваны дзеля бяспекі і перадухілення няшчасных выпадкаў на вадаёмах у зімовы перыяд. Толькі за бягучыя суткі ў вобласці патанулі 6 чалавек і 2 былі ўратаваныя.

Супрацоўнікі АСВОД і міліцыі правядуць сумесныя рэйды, скіраваныя на недапушчэнне гібелі людзей на вадаёмах. Ва ўсіх навучальных установах правядуць прафілактычныя размовы з навучэнцамі і іх бацькамі.

Выратавальнікі адзначаюць, што бяспечным для вагі чалавека лічыцца лёд таўшчынёй не меней за 7 см. Падчас адлігаў вадаёмы асабліва небяспечныя, бо з-за перападу тэмператур мяняецца не толькі таўшчыня лёду, але і яго структура.

 

 

←Эксперт о докладе Макларена: это сериал

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика