У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі ліцэіста

Источник материала:  
09.12.2016 08:28 — Разное
У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі ліцэіста
Фота: guvd.gov.by

У Мінску за распаўсюд наркотыкаў затрымалі навучэнца 3-га курса аднаго з ліцэяў. 18-гадовы хлопец прадаваў параметылэфедрон, які ўжываў і сам. Як інфармуе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама, у кватэры затрыманага аператыўнікі знайшлі больш за 200 грамаў рэчыва, якое ўтрымлівае ў сваім складзе згаданы параметылэфедрон. Адзначаецца, што па ўздзеянню яно не саступае экстазі ці какаіну, прывыканне пачынаецца пасля некалькіх дозаў, ад якіх можа наступіць і смерць.

У кватэры ліцэіста знайшлі таксама электронныя вагі і ўпаковачныя пакеты. Распаўсюджваў наркотыкі малады чалавек праз схованкі-закладкі. Па словах хлопца, на такую "працу" ён уладкаваўся ў жніўні 2016 года. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў" (ч. 3 арт. 328 КК). Ліцэісту пагражае ад 8 да 13 гадоў пазбаўлення волі (з канфіскацыяй маёмасці альбо без канфіскацыі).

←Приостановка боев в сирийском Алеппо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика