У Бялыніцкім раёне 22-гадовы хлопец напаў на інспектара ДАІ і збіў яго

Источник материала:  
08.12.2016 17:06 — Разное
У Бялыніцкім раёне 22-гадовы хлопец напаў на інспектара ДАІ і збіў яго
Здымак з архіву.

У Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласці 22-гадовы хлопец напаў на інспектара ДАІ і збіў яго. Малады чалавек, які нядаўна адслужыў у войску, у цёмны час сутак ішоў на праезнай частцы трасы М4 Мінск — Магілёў. Пры гэтым у яго не было флікера.

Даішнікі пешахода спынілі і запрасілі для размовы ў патрульны аўтамабіль. Хлопец нечакана накінуўся з кулакамі на аднаго з супрацоўнікаў ДАІ, нанёс яму некалькі ўдараў. Даішнік атрымаў закрытую чэрапна-мазгавую траўму, ён знаходзіцца ў Бялыніцкай цэнтральнай раённай бальніцы. У адносінах зламысніка распачалі крымінальную справу, яго затрымалі. Высветлілася, што пешаход быў у стане алкагольнага ап'янення, піша газета "СБ. Беларусь сегодня".

←Безопасное поведение при гололеде

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика