Медсястра псіхіятрычнай лякарні скрала ў пацыентаў буйную суму грошай
07.12.2016 15:46
—
Разное

Фота: БЕЛТА
Медсястру Брэсцкай абласной псіхіятрычнай лякарні "Магілёўцы" (Пружанскі раён) падазраюць у крадзяжы ў пацыентаў буйной сумы грошай. Пра гэта БЕЛТА паведаміў старшы інспектар аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС аблвыканкама Ілля Помін. Паводле яго слоў, у міліцыю з заявай звярнуўся галоўны лекар бальніцы і паведаміў пра скрадзеныя грошы.
У адносінах 52-гадовай жанчыны распачалі крымінальную справу, артыкул — "крадзеж" (ч. 1 арт. 205 КК). Яе падазраюць у тым, што ў сакавіку-кастрычніку 2016 года яна завалодала пенсійнымі грашовымі сродкамі пацыентаў. Пацярпелых двое, у іх было скрадзена каля 4 тысяч рублёў. У жанчыны знайшлі толькі частку гэтых грошай. Ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.