У Лоеўскім раёне патануў 62-гадовы рыбак
05.12.2016 12:05
—
Разное

Фота: mchs.gov.by
У Лоеўскім раёне патануў 62-гадовы рыбак, жыхар Гомеля. Здарэнне адбылося ўвечары 4 снежня ў 2 км ад вёскі Дзеражычы. Як інфармуе прэс-служба МНС Гомельскай вобласці, цела мужчыны без прыкмет жыцця знайшлі яго сябры ў палонцы ў рацэ Дняпро. На рыбалцы яны былі разам, але знаходзіліся далёка адзін ад аднаго, таму моманту здарэння сябры не заўважылі.