У мінскім метро выкарысталі лакалізатар выбуху “Фантан”
05.12.2016 07:03
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: БЕЛТА
У мінскім метро выкарысталі лакалізатар выбуху “Фантан”. Здарэнне адбылося ў нядзелю, 4 снежня, на станцыі “Пралетарская”. Адзін з пасажыраў падчас агляду яго рэчаў заявіў, што ў заплечніку знаходзіцца “бомба”. У выніку “жартаўніка” затрымалі, а яго заплечнік накрылі спецыяльным прыстасаваннем, якое выкарыстоўваецца ў выпадку выяўлення падазроных рэчаў, інфармуе партал tut.by.