У Валожынскім раёне пашкодзілі газаправод
29.11.2016 09:00
—
Разное

Фота: sb.by
Аварыя на газаправодзе адбылася 28 лістапада ў Валожынскім раёне. Як паведамляе прэс-служба Мінскага абласнога ўпраўлення МНС, каля 18-й гадзіны ратавальнікаў выклікалі да вёскі Ракаў.
Газаправод быў пашкоджаны пры земляных работах. Пацярпелых пры здарэнні не было.
Падча срамонту без газу засталіся адзін шмакватэрны і 14 прыватных жылых дамоў. Аднавіць падачу газу ўдалося каля 22-й гадзіны.