У Камянецкім раёне ліквідавалі аварыю на свідравіне падземнага сховішча газу

Источник материала:  
28.11.2016 21:41 — Разное
У Камянецкім раёне ліквідавалі аварыю на свідравіне падземнага сховішча газу
Фота: mchs.gov.by

У Камянецкім раёне ліквідавалі аварыю на свідравіне Прыбугскага падземнага сховішча газу, якая знаходзілася на рамонце. Здарэнне адбылося ўвечары 27 лістапада. Праз пашкоджанне запорнай арматуры газавадзяная сумесь пачала біць фантанам. Аднак загарання не адбылося, пацярпелых не было.

Як паведамляе тэлеканал АНТ, ратавальнікам і аварыйным брыгадам на ліквідацыю аварыі спатрэбілася амаль 22 гадзіны. Яе прычыны будуць названыя па выніках працы спецыяльнай камісіі. Па адной з версій прычына здарэння ў чалавечым фактары.

←Каля Салігорска Lexus трапіў пад цягнік

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика