Аварыя на падземным сховішчы газу на Брэстчыне (фота)

Источник материала:  
28.11.2016 08:06 — Разное
Аварыя на падземным сховішчы газу на Брэстчыне (фота)
Фота: mchs.gov.by

Увечары 27 лістапада, каля 20-й гадзіны, адбылася аварыя на свідравіне Прыбугскага падземнага сховішча газу каля вёскі Воўчын Камянецкага раёна Брэстчыны.

Паводле інфармацыі МНС, праз пашкоджанне запорнай арматуры газавадзяная сумесь пачала біць фантанам. Загарання не адбылося. Пацярпелых пры здарэнні няма. Канцэнтрацыя газу ў паветры не перавышае гранічна дапушчальную норму.

Свідравіна з 18 лістапада 2016 года знаходзіцца на рамонце.

Ратавальнікі праводзяць работы па прадухіленні ўзгарання газу. Таксама вядуцца работы па спыненні выхаду газоводяной сумесі і рамонце запорнай арматуры.

Прычына аварыі высвятляецца.

←"Последняя красивая война" в Беларуси: реконструкторы показали битву с армией Наполеона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика