Брэсцкія даішнікі затрымалі п'янага таксоўца
22.11.2016 21:07
—
Разное
![Брэсцкія даішнікі затрымалі п'янага таксоўца](http://www.21.by/pub/news/2016/11/1479841594064092.jpg)
Фота: gaibrest.by
У ноч на 22 лістапада ў адным са спальных раёнаў Брэста інспектары ДАІ затрымалі п'янага кіроўцу таксі, паведамляе gaibrest.by.
23-гадовы мужчына за рулём аўто "Опель Астра" меў такі выгляд, што даішнікі не сумняваліся: кіроўца нецвярозы. Па іх словах, ад мужчыны пахла алкаголем, у яго былі чырвоныя вочы, а гутарка была няўцямнай. Ад медагляду малады чалавек адмовіўся.
Дарэчы, кіроўца адмовіўся даваць тлумачэнні і паказваць пуцявы ліст на таксі. На яго склалі адміністратыўны пратакол.
Цяпер ідзе праверка, ці знаходзіўся брэстаўчанін на маршруце.