У Калужскай вобласці фура сутыкнулася з маршруткай Масква — Гомель (фота)
21.11.2016 10:57
—
Разное

Фота: kp40.ru
У Калужскай вобласці Расіі ў раёне Ворсіна на трасе М3 "Украіна" фура "Вольва" сутыкнулася з маршруткай Масква — Гомель, якая спынілася на чырвонае святло. Мікрааўтобус "Мерсэдэс" ад удару выкінула на сустрэчную паласу, дзе адбылося яшчэ адно сутыкненне, з "Хёндаем".
Маршрутка перакулілася на бок, з 17 чалавек, якія былі ў ёй, пацярпелі 9 чалавек. Іх адвезлі ў цэнтральную бальніцу Бароўска. Пацярпеў і пасажыр "Хёндая". Мяркуецца, што ў аўтааварыі вінаваты кіроўца фуры, інфармуе kp40.ru.
Тых пасажыраў, якія не пацярпелі, адправілі на спадарожным аўтобусе назад у Маскву.