Брэсцкі таксіст збіў насмерць пешахода на пераходзе (фота)
17.11.2016 14:45
—
Разное
Фота: gaibrest.by
Трагедыя са смяротным вынікам адбылася ў Брэсце 16 лістапада каля 22.45.
Як паведамляе сайт ДАІ Брэста, 27-гадовы брэстаўчанін на таксоўцы "Таёта Прыўс" ехаў па вуліцы Гогаля ў бок вуліцы Куйбышава. Каля дома №68 ён збіў 28-гадовага брэстаўчаніна, які ішоў праз дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе.
Ад наезду пешаход атрымаў траўмы. Мужчына памёр на месцы здарэння ў рэанімабілі хуткай медыцынскай дапамогі.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Ужо вядома, што стаж кіроўцы складае чатыры гады. Мужчына за рулём аўтамабіля быў цвярозы, а пешаходны пераход добра асвятляўся.