У Полацку сямігадовае дзіця трапіла ў хірургію пасля падзення ледзяша

Источник материала:  
15.11.2016 10:31 — Разное
У Полацку сямігадовае дзіця трапіла ў хірургію пасля падзення ледзяша
Фота: БЕЛТА

Сямігадовы хлопчык у Полацку апынуўся ў лякарні пасля таго, як на яго зваліўся лядзяш. Хлопчык атрымаў глыбокую рану ў раёне патыліцы, піша БЕЛТА.

Здарэнне адбылося ўдзень 12 лістапада. Два браты, сямі і дзевяці гадоў, разам з сябрамі гулялі ў снежкі на дзіцячай пляцоўцы паміж дамамі. Малодшы брат хаваўся за пад'ездам пяціпавярховага дома, калі адзін з хлопчыкаў кінуў снежку ў лядзяш, які звісаў з брылька над пад'ездам. Ад удару на галаву хлопчыку зваліліся ледзяная маса і лядзяш.

На шчасце, пералома ў хлопчыка не было. Лекары зашылі рану. Цяпер дзіця знаходзіцца пад наглядам у аддзяленні чыстай хірургіі.

←Выход из метро к ТЦ "Столица" будет закрыт по вечерам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика