У Бабруйску ўзарваўся прыватны дом: магчыма, былі праблемы з газам (фота)

Источник материала:  
13.11.2016 14:58 — Разное
У Бабруйску ўзарваўся прыватны дом: магчыма, былі праблемы з газам (фота)

У Бабруйску ўзарваўся і загарэўся прыватны дом. Здарэнне адбылося ў суботу раніцай у жылым двухкватэрным доме па Вішнёвым завулку. Супрацоўнікі МНС, якія прыбылі на месца, патушылі ўзгаранне.

Выбух адбыўся ў кватэры, якая належыць пенсіянерцы 1962 года нараджэння — яна з сынам выкарыстоўвае гэты дом як дачу. На момант здарэння нікога ў кватэры не было. У другой кватэры жыве сямейная пара з двума малалетнімі дзецьмі. Падчас выбуху яны былі дома, але не пацярпелі: у іх кватэры абсыпалася тынкоўка на перагародцы.

З-за выбуху і ўзгарання ў першай кватэры разбураная веранда, пашкоджаныя вонкавыя сцены, міжпакаёвыя перагародкі, вокны і маёмасць. Меркаванай прычынай здарэння з’яўляецца парушэнне правілаў эксплуатацыі газавых прыладаў і агрэгатаў, перадае прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.

←В Париже через год после теракта открыли концертный зал "Батаклан"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика