Пад Брэстам п’яны дачнік ледзь не згарэў у сваім доме (фота)
12.11.2016 12:32
—
Разное

Фота: МНС
Пад Брэстам п’яны дачнік ледзь не згарэў у сваім доме. Пажар адбыўся ўвечары 11 лістапада ў садовым таварыстве “Крынічка”, што ў вёсцы Чэрні. Вартаўнік заўважыў узгаранне ў адным з дамоў і зайшоў у будынак праз адчыненыя дзверы. Ён знайшоў гаспадара дома, які ляжаў на канапе ў задымленым пакоі. Пацярпелы быў уратаваны яшчэ да прыбыцця пажарных.
Гаспадар дома, пенсіянер 1957 года нараджэння, атрымаў апёкі 4% цела І-ІІ ступені і быў дастаўлены ў лякарню. Медыкі таксама адзначылі, што пагарэлец быў у стане алкагольнай інтаксікацыі.
Агонь пашкодзіў дах, перакрыцце і маёмасць у доме. Прычына ўзгарання высвятляецца, паведамляе Брэсцкае абласное ўпраўленне МНС.