У суботу ў Беларусі прагназуюць галалёдзіцу і невялікі снег

Источник материала:  
11.11.2016 21:01 — Разное
У суботу ў Беларусі прагназуюць галалёдзіцу і невялікі снег
Фота: БЕЛТА

12 лістапада ў нашай краіне прагназуецца галалёдзіца і невялікі снег. Пра гэта БЕЛТА інфармуе са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя.

Надвор'е чакаецца воблачнае з праясненнямі. У асобных раёнах, пераважна па поўначы, магчымы невялікі снег. На асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Вецер, па прагнозах сіноптыкаў, будзе паўночна-заходні, заходні 2-7 метраў за секунду.

Тэмпература паветра ўначы складзе будзе ад 3 да 9 градусаў марозу, пры праясненнях — да -10...-15. Днём слупок тэрмометра пакажа ад нуля да -6 градусаў.

←Хомутовский рассказал, как "Крумкачы" занимаются физической подготовкой в тренажерном зале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика