У Докшыцах мужчына, пагражаючы пісталетам, забраў у дзяўчынкі 6 рублёў
10.11.2016 13:26
—
Разное
Фота: Fotolia
У Докшыцах мужчына, пагражаючы пнеўматычным пісталетам, забраў у 12-гадовай дзяўчынкі 6 рублёў 50 капеек. Зламысніка затрымалі супрацоўнікі мясцовага аддзела аховы. Ім аказаўся 40-гадовы мужчына, які нідзе не працуе.
У адносінах затрыманага распачалі крымінальную справу (артыкул "Разбой", ч. 1 арт. 207 КК). Яму пагражае да дзесяці гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба Дэпартамента аховы.