У Вілейскім раёне юнакі прадставіліся міліцыянерамі і правялі "ператрус"
10.11.2016 11:38
—
Разное
Здымак з архіву.
У Вілейскім раёне юнакі прадставіліся міліцыянерамі і правялі "ператрус". Яны наведалі 74-гадовую жыхарку аграгарадка Нарач, якая вырабляла самагон, і ўзялі "хабар" у памеры 150 рублёў — за непрыцягненне яе да адміністрацыйнай адказнасці за незаконны продаж алкагольных напояў уласнай вытворчасці.
Як паведамляе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, распачатая крымінальная справа. Артыкул — "махлярства, здзейсненае паўторна, групай асобаў" (ч. 2 арт. 209 КК). Па справе праходзяць 19-гадовы беспрацоўны і 17-гадовы навучэнец каледжа. Яны знаходзяцца пад падпіскай пра нявыезд.