У Мінску шукаюць мужчыну, які напаў на супермаркет

Источник материала:  
10.11.2016 12:19 — Разное
У Мінску шукаюць мужчыну, які напаў на супермаркет
Фота: sk.gov.by

У Мінску шукаюць мужчыну, які напаў на супермаркет у Першамайскім раёне. 10 лістапада каля гадзіны ночы ён дастаў прадмет, падобны на пісталет, і спрабаваў завалодаць грашовымі сродкамі супермаркета на суму не менш за 1700 рублёў. Як адзначае афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч, зрабіць гэта ў яго не атрымалася "па незалежных ад яго абставінах", і ён уцёк.

Следчыя агледзелі месца здарэння, апыталі сведкаў і відавочцаў, вывучылі запісы камер відэаназірання. Упраўленне Следчага камітэта па Мінску распачало па факце разбойнага нападу крымінальную справу (ч. 1 арт. 207 КК). Распаўсюджанае фота падазраванага, якому на выгляд 35-45 гадоў.

←Арина Лисецкая: и не говорите, что дети не едят брокколи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика