На пажары ў Салігорскім раёне загінуў мужчына, жанчыну шпіталізавалі
10.11.2016 08:27
—
Разное
Здымак з архіву. Фота: Bymedia.net
На пажары ў Салігорскім раёне загінуў мужчына, жанчыну шпіталізавалі. Здарэнне адбылося позна ўвечары 9 лістапада на лецішчы на тэрыторыі садовага таварыства каля вёскі Плянта. Як інфармуе прэс-служба МНС Мінскай вобласці, загінуў 75-гадовы бацька гаспадыні, а яе 73-гадовая маці атрымала апёкі 1-4 ступені (60% цела). Прычына ўзгарання пакуль невядомая.